Информация
Поиск

Новы Завет на беларускай мове (А. Клышка)

Код товара: 1760
0.00 р.

  • Доступность: На складе 95


Доставка и оплата
Курьерская доставка по Москве

Курьерская доставка по Москве

250 руб. независимо от суммы заказа (внутри МКАД)

Почта России

Почта России

Наложенный платеж

Самовывоз

Самовывоз

В разработке

Банковский перевод

Банковский перевод

Оплатить можно на банковскую карту VISA или Master Card

Оплата через Сбербанк

Оплата через Сбербанк

ONLINE - в разработке

Новый завет на беларуском языке. Перевод сделать Анатолием Константиновичем Клышка.

Гэта пераклад з грэцкага тэксту Новага Запавету (паводле найаутарытэтнейшага апошняга штутгарцкага выдання) на сучасную беларускую лiтаратурную мову, незалежны ад той цi iшшай канфеcii.

Пераклад рабiуся з памяццю аб запавеце з амаль пящсотгадовай даунiны нашага Францыска Скарыны — «з великою пильностию», з увагаю да кожнага верша, да кожнага слова як надзвычайнага дакумента.

Сучаснаму чытачу праз без мала два тысячагоддз1 не заусёды лёгка зразумець пэуныя звароты цi асабл1васцi мовы або рэалi быту, што выклiкае патрэбу у пэуных каментарыях, але перак­лад Новага Запавету павiнен бьщь асаблiва дакладным.

У квадратных дужках падаюцца асобныя словы цi словазлучэннi, якiя дададзены у пазнейшых рукапiсах грэцкага Новага Запавету, але якiх не было у найстаражытнейшых. Курciвам выдзелены словы, ужытыя для больш звязнага злучэння тэксту.

Анатоль Клышка

ISBN 978-985-6983-42-2

размер: 15*22 см

 

Анатоль Канстанцінавіч Клышка

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і, брат М. Клышкі. Вучыўся ў Навагрудскім педагагічным вучылішчы (1949—1952). Працаваў карэктарам у навагрудскай гарадской газеце «Звязда», адказным сакратаром рэдакцыі газеты «Фізкультурнік Беларусі». Скончыў філалагічны факультэт БДУ (1958). Працаваў супрацоўнікам газеты «Літаратура і мастацтва», у 1958 — інструктарам па друку ЦК ЛКСМБ, са снежня 1958 вучыўся ў аспірантуры пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР, з 1960 — супрацоўнік рэдакцыі часопіса «Полымя». У 1961—1963 — старшы рэдактар сцэнарнага аддзела кінастудыі «Беларусьфільм», пасля ў «Полымі» — літработнік аддзела крытыкі, рэдактар аддзела навукі і мастацтва. З 1971 — загадчык лабараторыі навучання грамаце, потым аддзела навучання літаратуры Інстытута педагогікі Міністэрства асветы БССР. У 1981—1983 — загадчык рэдакцыі выдавецтва «Юнацтва», у 1986—1990 — загадчык аддзела крытыкі часопіса «Полымя». Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1960).

Творчасць

Дэбютаваў вершам у 1950 у навагрудскай газеце. З літаратурна-крытычнымі артыкуламі выступае з 1953 г. У 1967 выйшла кніга літаратурна-крытычных артыкулаў «Права на верш». Аўтар «Буквара» (1969, 23 выданні), "Пропісаў да «Буквара» (1969, 4 выданні), «Пропісаў для 1 класа» (1973, 18 выданняў), дапаможніка для 1 класа «Верасок» (1978, 3 выданні), «Чабарок» (1989, чытанка для 4 класа школ з рускай моваю навучання). Напісаў кніжкі для дзяцей «У лясах Белавежы» (1975), «Самая лепшая хатка» (1976), «Вярэнька загадак» (1982), «Францыск Скарына, альбо Як да нас прыйшла кніга» (1983), «Шыльдбюргеры. Па-нямецку пачуў, па-беларуску збаяў А. Клышка» (казкі, 1983), «Святло праз стагоддзі» (пра Ф. Скарыну, выдадзена на англійскай, нямецкай, французскай мовах, 1990).

Яго мастацкія творы адметныя арыгінальнасцю думкі і формы, дакладнасцю ацэнак, яркасцю стылю.

Пераклаў на беларускую мову «Новы запавет» (1980, асобныя раздзелы апублікаваны ў часопісе «Спадчына», 1989—1990), раман старажытна-грэчаскага пісьменніка Лонга «Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою» (1991). Аўтар «Беларуска-польскага размоўніка» (1992). Перакладае з польскай, нямецкай, лацінскай, украінскай і іншых моў.

Даследуе праблемы развіцця беларускай паэзіі (творчасць М. Багдановіча, М. Танка, П. Панчанкі, А. Вялюгіна, Р. Барадуліна і інш.), вершазнаўства, методыкі навучання і выкладання літаратуры ў школе.

Узнагароды

Узнагароджаны медалем Францыска Скарыны, іншымі медалямі.

Написать отзыв

Внимание: HTML не поддерживается! Используйте обычный текст!